Прэзідэнт Францыі аб'явіў вайну "Ісламскай дзяржаве"

17/11/2015 - 03:50

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд аб'явіў вайну "Ісламскай дзяржаве". Выступаючы ў панядзелак перад кангрэсам (дэпутатамі і сенатарамі), ён заклікаў знішчыць структуру, якая стаіць за тэрактамі, якія адбыліся ў Парыжы 13 лістапада і абралі жыцці 129 чалавек. Аланд выступіў з ініцыятывай стварэння адзінай міжнароднай кааліцыі і анансаваў сустрэчы з Баракам Абамам і Уладзімірам Пуціным. Ён заклікаў Савет бяспекі ААН у найбліжэйшы час прыняць рэзалюцыю аб барацьбе з тэрарызмам.

Прэзідэнт нагадаў прысутным, што "Францыя ў стане вайны". Паводле яго слоў, нядаўнія тэракты — "гэта атака на нашу краіну, нашыя каштоўнасці, нашую моладзь, наш лад жыцця".

Франсуа Аланд лічыць, што наспела неабходнасць унясення зменаў у Канстытуцыю, асабліва ў справе паўнамоцтваў прэзідэнта краіны ў сітуацыі існавання непасрэднай пагрозы бяспецы Францыі. Ён заклікаў парламентароў хутчэй ухваліць працягненне з 12 дзён да 3 месяцаў рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі