Прэзідэнт Еўрапарламента заклікае ўвесці эмбарга на расійскія энерганосьбіты

27/04/2022 - 13:16

Еўрапарламент заклікае ўвесці агульнаеўрапейскае эмбарга на пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў. Пра гэта заявіла яго старшыня Раберта Метсола

"Прыйшоў час раз і назаўжды пакончыць з нашай залежнасцю ад аўтакратаў", — напісала Метсола ў сваім акаўнце ў Твітары.

Таксама яна выказала падтрымку Балгарыі і Польшчы — гэтыя краіны з сённяшняга дня не атрымліваюць расійскі газ, бо адмовіліся плаціць за яго расійскімі рублямі. Прадстаўнік польскага ўрада Пётр Наімскі ўжо заявіў, што краіна больш не будзе купляць газ у Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі