Прэзідэнт Аўстрыі сказаў, чаму прыняў даверчыя граматы амбасадара Беларусі

01/10/2020 - 12:51

Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр ван дэр Белен патлумачыў, чаму прыняў даверчыя граматы ад новага амбасадара Беларусі

Па словах ван дэр Белена, падтрыманне каналаў дыпламатычных перамоваў з абодвух бакоў важнае менавіта ў крызісныя часы. А перадача даверчых грамат ніяк не сведчыць пра прызнанне Аўстрыяй Аляксандра Лукашэнкі ў якасці дэмакратычнага і легітымнага прэзідэнта Беларусі.

30 верасня Андрэй Дапкюнас, які раней працаваў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі, уручыў ван дэр Белену даверчыя граматы. Аўстрыец скарыстаўся гэтым, каб заклікаць новага амбасадара датрымоўвацца у Беларусі міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі