Прэзентацыя на Еўрарадыё: альбом “Убийца. Тайна. Надежда” гурта “Майтай”

28/11/2016 - 13:23

Гурт Андрэя ДзярковаМайтай” прэзентуе на Еўрарадыё свой другі паўнафарматнік “Убийца. Тайна. Надежда”. З моманту выхаду папярэдняга, альбома прайшло тры гады, якія моцна паўплывалі на новы матэрыял.

“За гэтыя гады ў маім жыцці адбылося некалькі няпростых і вельмі глыбокіх падзей, — распавядае лідар і аўтар гурта Андрэй Дзяркоў. — Я згубіў некалькі вельмі блізкіх для мяне людзей. Гэта, натуральна, адбілася і на альбоме. Пэўны перыяд часу я паглыбляўся ў хрысціянства, але ў выніку зразумеў, што шлях будызму ўсё ж такі цалкам мой шлях. Таму за гэтыя тры гады былі зробленыя больш глыбокія рэчы з пункту гледжання духоўнай працы. Як бы гэта пафасна нігучала. Таму па тэкстах гэты альбом працяг гэтага шляху”.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі