Палкоўнік Уладзімір Макараў звольнены з пасады начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны, піша "Наша Ніва".
Дарэчы, адначасова Макараў быў і прэс-сакратаром беларускага войска.
Прэс-сакратарка міністра абароны Наталля Гаўрусік распавяла, што адстаўка Макарава звязаная з дасягненнем гранiчнага ўзросту знаходжання на дзяржслужбе.
У каментары "Нашай Ніве" палкоўнік патлумачыў: "Я перайшоў на больш высокую пасаду". Між тым журналісты сцвярджаюць, што ён цяпер стаў проста журналістам у часопісе "ВПК. Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.