Прэм'еры Шмыгаль і Маравецкі сустрэлі танкі Leopard 2, якія прыбылі ва Украіну

24/02/2023 - 17:44
Прэм'еры і танкі / t.me/Denys_Smyhal/

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль апублікаваў здымкі прыбыцця ва Украіну з Польшчы першых чатырох танкаў Leopard 2. Гэта першыя заходнія танкі, якія атрымала ўкраінскае войска. Шмыгаль сустракаў іх разам з польскім прэм'ерам Матувушам Маравецкім. Яны "прывіталі экіпажы ўкраінскіх танкістаў, што ўжо маюць паспяховы баявы досвед". Карыстацца танкамі ўкраінскіх вайскоўцаў вучылі на польскім палігоне.

"Год таму танкі заехалі ва Украіну, каб пазбавіць украінцаў свабоды, — піша Дзяніс Шмыгаль. — Сёння ва Украіну таксама заехалі танкі, аднак для таго, каб свабоду абараніць".

Украіна разлічвае атрымаць агулам 100 танкаў Leopard 2 з дванаццаці краін.

t.me/Denys_Smyhal/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі