Правалены мост на МКАД адрамантуюць да 1 кастрычніка

02/08/2018 - 13:26

Участак моста на МКАД у мікрараёне Лошыца адрамантуюць да 1 кастрычніка. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на выканаўцу абавязкаў дырэктара прадпрыемства “Гораўтамост” Аляксандра Анцыпяровіча.

Ён патлумачыў, што рамонт прадугледжвае замену ўсіх сямі бэлек, у тым ліку той, якая лопнула. Пасля гэтага адновіцца рух на ўнутраным кальцы.

1 жніўня на ўчастку пуцеправодаМКАД непадалёк ад скрыжавання з Ігуменскім трактам праваліўся асфальт у трэцяй паласе руху ўнутранага кальца. Праз гэта на кальцавой дарозе здарыліся заторы. Рух транспарту цалкам перакрылі і пусцілі аб’язнымі шляхамі.

Адмысловая камісія, якая даследавала здарэнне прыйшла да высновы, што прычынай правалу моста стала памылка ў праектаванні, зробленая падчас рамонту ў 2001 годзе. “Гораўтамост” яшчэ ў пачатку года звяртаўся з лістамі ў Мінгаркавынкам і заяўляў, што гэты ўчастак МКАД патрабуе рамонту

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі