Праваабаронцы: за чатыры дні ў Беларусі затрымалі больш за 360 чалавек

24/06/2020 - 13:40

Праваабаронцы "Вясны" падлічылі колькасць людзей, затрыманых на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня.

Агулам было затрымана больш за 360 чалавек, прычым больш за 260 з іх — у Мінску. Варта адзначыць, што на першай акцыі ў Мінску 18 чэрвеня затрыманняў не было.

Затрыманні за "ланцуг салідарнасці" зарэгістраваныя ў 19 гарадах краіны — Мінск (>260 чалавек), Гомель (13), Бабруйск (12), Наваполацк (10), Ганцавічы (10), Барысаў (10), Навагрудак (9), Віцебск (7), Магілёў (6 ці болей), Брэст (6), Рэчыца (3), Ваўкавыск (3), Маладзечна (3), Салігорск (2), Гродна (2), Орша (2), Светлагорск (1), Ліда (1), Слуцк (мінімум 1). У Слоніме ўдзельнікаў акцыі выклікалі ў міліцыю пазней, каб скласці на іх пратаколы. 

У Мінску як мінімум 15 чалавек, затрыманых 19 чэрвеня і адпушчаных без пратаколаў, выклікаюць у РУУС Ленінскага раёна — для складання пратаколаў. Тых, на каго праьтаколы склалі пасля затрымання, будуць судзіць. 

22 і 23 чэрвеня над часткай затрыманых прайшло больш за 100 судоў. Паводле інфармацыі “Вясны”, 9 чалавек атрымалі агулам 105 сутак арышту і як мінімум 78 чалавек атрымалі штрафы памерам каля 50 500 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі