Праваабаронцу Марфу Рабкову асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі

06/09/2022 - 13:51

У Мінскім гарадскім судзе агучаныя прысуды групе з дзесяці анархістаў. Суддзя Сяргей Хрыпач агулам прысудзіў ім 94 гады пазбаўлення волі, перадаюць праваабаронцы "Вясны". Як паведамляла Еўрарадыё, роўна столькі прасіла абвінавачанне.

Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў;
Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў;
Марфа Рабкова — 15 гадоў;
Аляксей Галаўко — 12 гадоў
Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк
— па 6 гадоў; 
Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

Працэс над анархістамі-палітвязнямі ішоў з 25 красавіка. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — ва ўдзеле ў масавых беспарадках, удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні, асабліва злосным хуліганстве ды інш.

Марфа Рабкова, асуджаная па гэтай справе, — валанцёрка праваабарончага цэнтра "Вясна". Яна знаходзіцца за кратамі ўжо амаль два гады — з 17 верасня 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі