Побач з медуніверсітэтам у Мінску прайшоў пратэст дактароў

12/08/2020 - 17:20

12 жніўня прайшоў пратэст дактароў побач з медуніверсітэтам у Мінску. Яны пратэстуюць супраць гвалту ў дачыненні мірных дэманстрантаў, выступаюць за сумленныя выбары, а таксама супраць таго, каб сілавікі ездзілі падчас разгону пратэстоўцаў на аўтамабілях хуткай дапамогі. Высвятляецца, што сярод пацярпелых ад сілавікоў ёсць і медыкі.

Медыкаў прыйшлі падтрымаць звычайныя мінчукі, іх было шмат. Аўтамабілісты патрымлівалі іх сігналамі. Неўзабаве з'явіліся аўтазакі з сілавікамі, і "група падтрымкі" адбегла далей, каб пазбегнуць затрымання. Медыкі былі ўпэўненыя, што іх не будуць затрымліваць, але пасля пратэсту некалькі чалавек сілавікі схапілі.

Еўрарадыё вяло стрым з месца падзей.

Да пратэстоўцаў прыязджаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Людзі адмовіліся ісці з ім у Медуніверсітэт.

Медыкі паабяцалі заўтра зноў выйсці на акцыю пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі