Пракурор запатрабаваў для анархіста Паліенкі 6 гадоў пазбаўлення волі

23/10/2019 - 12:48

У Мінскім гарадскім судзе 23 кастрычніка пракурор папрасіў прысудзіць анархісту Змітру Паліенку 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Залічыць яму час знаходжання ў СІЗА, а таксама прымяніць да яго амністыю (мінус год пазбаўлення волі).

Па версіі абвінавачвання, вечарам 13 сакавіка ў пад'ездзе дома па вуліцы Гурскага Зміцер Паліенка распыліў пярцовы газ у вочы Аляксею Юрыну. За тое, што той зрабіў Паліенку заўвагу наконт курэння ў пад'ездзе. Абвінавачаны сцвярджае, што Юрын ўдарыў яго ў галаву, а балончык ён выкарыстаў для самаабароны.

"Чалавек ужо ўсвядоміў тое, што ён зрабіў. Гэта малады чалавек. Навошта псаваць жыццё чалавеку? Ад мяне прашу вас, высокі суд, моцна чалавека не судзіць. Я не настойваю на строгім пакаранні", — сказаў пасля выступу пракурора пацярпелы Аляксей Юрын.

Прысуд Дзмітрыю Паліенку агучаць 25 кастрычніка ў 12.30.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі