Пракуратура патлумачыла, чаму адклікала пратэст па справе Ізраілевіча

08/10/2018 - 12:57

Мінская пракуратура Савецкага раёна адклікала пратэст на рашэнне суда па справе Ізраілевіча супраць "Новага часу". Як патлумачыў Еўрарадыё прадстаўнік пракуратуры — яны не азнаёмілася са справай да таго як скончыўся тэрмін пратэсту, таму ён быў вынесены:

"Пры слуханні справы мы заўсёды вывучаем яго матэрыялы. Калі ёсць падставы — выносім пратэст. Улічваючы, што да заканчэння тэрміну вынясення пратэсту справа не была здадзена ў пракуратуру, было вырашана вынесці пратэст. А пасля вывучэння матэрыялаў грамадзянскай справы, мы ўсталявалі, што падстаў для пратэсту няма. Таму ён быў адкліканы. Тут нічога асаблівага няма".

 

Аркадзь Ізраілевіч прайграў суд аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць газеты "Новы час" і журналіста Дзяніса Івашына. Выданне апублікавала журналісцкае расследаванне Івашына, прысвечанае сумна вядомаму рэстарану "Поедем поедим", які пабудаваны на ўскрайку Курапатаў. З расследавання вынікала, што менавіта Ізраілевіч з'яўляецца галоўным бенефіцыярам рэстарана, пабудаванага каля месца масавых расстрэлаў. Ізраілевіч заяўляў, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і патрабаваў абвяржэння.

Пратэст пракуратуры

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі