Прадстаўнікі Дзярждэпа не агучваюць пазіцыю ЗША наконт расійскай авіябазы ў РБ

05/11/2015 - 15:57

Пазіцыя ЗША наконт расійскай авіябазы ў Беларусі будзе залежыць ад таго, які эфект яна будзе аказваць на сітуацыю ў рэгіёне. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявілі прадстаўнікі Дзярждэпа Злучаных Штатаў.

“Цяжка казаць пра тое, што здарыцца ў будучым, але калі такое (размяшчэнне расійскай авіябазы ў Беларусі — Еўрарадыё) адбудзецца… Пазіцыя Злучаных Штатаў ужо даўно вызначаная: краіны свабодныя ў тым, каб уступаць у любыя саюзы і заключаць любыя пагадненні. Ці то ў сферы ваеннай, ці эканамічнай альбо палітычнай. У дадзеным канкрэтным выпадку падыходзіць трэба з такога пункту гледжання: які эфект гэта будзе аказваць на сітуацыю у рэгіёне — стабілізуючы ці наадварот”, — адказала на пытанне Еўрарадыё намеснік памочніка дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі Брыджэт Брынк.

Прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША знаходзіліся з візітам ў Беларусі два дні і за гэты час сустрэліся з прадстаўнікамі ўладаў, апазіцыі, грамадзянскай супольнасці ды праваабаронцамі. Апроч Брыджэт Брынк нашу краіну наведаў намеснік памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Роберт Бяршынскі.

Фота: AFP і амбасады ЗША ў Беларусі

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі