Беларускія міліцыянты ў рэальнасці пры затрыманні журналістаў / ТАСС
У Беларусі плануюць зняць серыял пра міліцыю пад назвай "Слова афіцэра". Серыял расцягнуць на тры сезоны, у ім плануюцца 24 эпізоды, піша "Спутник".
Паводле міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, серыял будзе прысвечаны дынастыям беларускіх міліцыянтаў з 1941 па 2020 гады. Праца над сцэнаром ужо ідзе. Яго аўтары, кажа міністр, павінны будуць паказаць "жыццё міліцыянтаў і іх сем'яў".
У серыяле мяркуецца паказаць і падзеі 2020 года. Паводле Кубракова, у кіно адлюструюць "тыя пытанні, якія ўзнікалі ў сем'ях праваахоўнікаў на фоне выканання імі свайго службовага абавязку". Сюжэт серыяла, запэўнівае міністр "прабівае на слязу".
Прэм'ера запланаваная на 4 сакавіка 2027 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут