Юры Дракахруст
Нетрадыцыйна прайшоў сёлета традыцыйны парад Перамогі ў Маскве. Бо гэтым разам дазволу на яго правядзенне Пуціну давялося прасіць у Зяленскага. Які быў дадзены адпаведным Указам прэзідэнта Украіны. Традыцыйна на гэтым мерапрыемстве прысутнічаў і Лукашэнка. Які, нават калі б яго не запрасілі, усё адно б наведаў “сваю Маскву”. Відаць, па прынцыпе “не пусцілі ў дзверы — залез праз акно”. У той жа час Арменія ўсімі сіламі імкнецца як мага далей адарвацца ад Расіі і не паўтарыць шлях, якім Беларусь павёў Лукашэнка.
Што прадэманстраваў сёлетні парад у Маскве і што прысутнасць на ім дала Лукашэнку? Ці атрымаецца ў Арменіі вырвацца з абдымкаў Расіі, і якія ўрокі мусяць вынесці беларусы з дачыненняў Ерэвана і Масквы? Што згубіла Ціханоўская, не паехаўшы на гульню, якую ладзіў Мацкевіч, і чаго чакаць ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут