Поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю губляе актуальнасць — Наўседа

05/09/2023 - 07:33

Мяжа Беларусі і Літвы / DW / DW

Поўнае закрыццё літоўска-беларускай мяжы цяпер губляе актуальнасць, бо сітуацыя з вагнераўцамі стабілізуецца. Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў у тэлеэфіры, перадае BNS.

Ён дадаў, што закрыццё межаў стала актуальным, калі вагнераўцы з'явіліся на беларускіх палігонах, размешчаных каля межаў. У прыватнасці, ён згадаў палігон Гожа на Гродзеншчыне, размешчаны блізка і ад Польшчы, і ад Літвы. Тады Літва, Польшча і Латвія сталі абмяркоўваць закрыцце мяжы з Беларуссю.

Але за апошні час сітуацыя не пагоршылася, мяркуе Наўседа. Ён заклікае рабіць крокі, адпаведныя абстаноўцы.

"Сёння ў мяне няма канкрэтнай інфармацыі пра тое, што чальцы групы Вагнера знаходзяцца на нашай мяжы і спрабуюць дэстабілізаваць памежную сітуацыю. Польскі бок наўрад ці мог бы сказаць нешта дадатковае. Калі сітуацыя ўскладніцца, мы дзейнічаем дакладна гэтак сама. Калі сітуацыя застанецца такой жа, як цяпер, ці нават стабілізуецца, нам давядзецца рабіць нешта іншае. Ніхто не хоча зноў закрываць межы дзеля спартовай цікавасці", — падкрэслівае Наўседа.

Раней літоўскі прэзідэнт заклікаў не ператвараць закрыццё межаў з Беларуссю ў своеасаблівы від спорту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі