Помніку Адаму Міцкевічу ў Мінску намалявалі слёзы

23/11/2017 - 05:32

Помнік Адаму Міцкевічу ў цэнтры Мінску нехта размаляваў. Як мінімум з панядзелка на твары скульптуры намаляваныя блакітныя сляды, нібы слёзы. Фотаздымак апублікавала ў сваім акаўнце на Фэйсбуку Ванда Галубоўская.

Помнік польскаму класіку, народжанаму ў Беларусі, з'явіўся ў 2003 годзе з ініцыятывы польскай дыяспары на вуліцы Гарадскі Вал у цэнтры горада. За паўквартала ад яго размяшчаецца Міністэрства ўнутраных спраў. 

Мінчанка, якая абнародавала фота помніка, кажа, што ўжо папрасіла гарадскія ўлады прывесці скульптуру ў нармальны стан.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі