Польскія ратавальнікі шукалі беларуса ў Балтыйскім моры, а ён спаў на беразе

26/06/2023 - 15:52
Польскія ратавальнікі / puck.naszemiasto.pl

Польскія ратавальнікі шукалі беларуса ў Балтыйскім моры, а ён у гэты час спаў на беразе. Пра гэтую гісторыю піша puck.naszemiasto.pl. Па звестках выдання, ратавальнікі на катэры шукалі турыста з Беларусі некалькі дзясяткаў хвілін. Меркавалася, што мужчына, які адпачываў на пляжы і пайшоў купацца, патануў.

Аднак праз паўгадзіны паліцэйскія знайшлі беларуса на беразе — ён спаў у кустах і быў моцна п'яны. Яго паводзіны выданне называе "безадказнымі".

puck.naszemiasto.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі