Польскія памежнікі скардзяцца, што беларускія сілавікі з машыны кідалі петарды. Інцыдэнт адбыўся насупраць заставы ў Нараўцы.
А польская паліцыя піша, што "на памежным пераходзе ў Кузніцы спакойна, але кожную ноч беларускія службы правакуюць і заклікаюць да агрэсіі на мяжы".
За апошнія суткі палякі зафіксавалі 35 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Іх колькасць зніжаецца: у папярэдні дзень было 43, а раней — 62 спробы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут