Польшча запусціла на мяжы з Беларуссю першы супрацьдронавы кластар

12/03/2026 - 14:36

Марцін Кервіньскі на адкрыцці супрацьдронавага кластара / прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы

На мяжы з Беларуссю Польшча запусціла першы супрацьдронавы кластар. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі, які правёў прэс-канферэнцыю ў Падляшскім ваяводстве.

Міністр нагадаў пра свой візіт разам з прэм'ерам Дональдам Тускам на мяжу на Каляды. Тады ён абвясціў аб разгортванні згаданай сістэмы. Яна павінна выяўляць і распазнаваць лятаючыя аб'екты, а таксама супрацьдзейнічаць ім.

"За намі знаходзіцца вышка, адна з прыкладна тузіну вышак, якія падтрымліваюць гэтую сістэму. Гэта першы кластар, першы модуль, які мы ўсталявалі на нашай усходняй мяжы. Аднак нашая мэта, вядома ж, палягае ў тым, каб уся наша ўсходняя мяжа, уся наша марская мяжа, была абсталявана падобнай сістэмай",падкрэсліў Кервіньскі.

Ён расказаў, што сістэма складаецца з двух элементаў — кампанентаў радыёлакацыйнай сістэмы, прызначаных для выяўлення самалётаў, і сістэмы радыёсканавання, прызначанай для выразнай ідэнтыфікацыі гэтых аб'ектаў, каб іх можна было збіць ці перахапіць.

Кервіньскі анансаваў запуск пяці такіх комплексаў на працягу бліжэйшых месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі