Польшча прыняла яшчэ 80 беларусаў, якія ратуюцца ад рэпрэсій

17/02/2022 - 18:38

16 лютага Польшча прыняла 80 беларусаў, якія ратуюцца ад рэпрэсій на радзіме. 66 з іх мелі гуманітарныя візы, паведамляюць польскія памежнікі. Папярэдні раз такая група беларусаў была прынятая Польшчай 7 студзеня.

Са жніўня 2020 года ў Польшчу ўехалі больш за 26 тысяч беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну з-за рэпрэсій (у канцы 2021-га паведамлялася пра 23 тысячы).

twitter.com/Straz_Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі