Польшча працягнула спрошчаную выдачу праязнога дакумента для беларусаў

30/12/2023 - 14:17

Польскі праяздны дакумент замежніка / MOST

Польшча працягнула спрошчаную выдачу праязнога дакумента замежніка для беларусаў да 30 чэрвеня 2024 года. Грамадзяне нашай краіны па-ранейшаму будуць вызваленыя ад аплаты за яго выдачу.

Польскі праязны дакумент замежнікаў (polski dokument podróży dla cudzoziemca) – гэта пасведчанне асобы іншаземца ў Польшчы, якая не мае аналагічных дакументаў, выдадзеных краінай яго паходжання, якое дазваляе, акрамя іншага, перасякаць польскую мяжу на ўезд і на выезд. Польскі праязны дакумент замежніка сапраўдны на працягу 1 года з даты яго выдачы.

Нядаўна МУС Польшчы канкрэтызаваў, што польскі праязны дакумент замежніка служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацверджання асобы. Там адзначылі, што пры падачы заявы на часовы або пастаянны ВНЖ, а таксама на ВНЖ доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза іншаземец можа падаць дзейны польскі праязны дакумент, калі ў яго няма магчымасці прадставіць свой беларускі пашпарт або іншы праязны дакумент.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі