Польшча патрабуе, каб вагнераўцы пакінулі Беларусь

28/08/2023 - 15:13

Вагнераўцы ў Беларусі / прэс-служба Мінабароны Беларусі

Афіцыйная Варшава патрабуе, каб з Беларусі былі выведзеныя вагнераўцы. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі.

"Мы патрабуем ад рэжыму Лукашэнкі, каб ПВК "Вагнер" неадкладна пакінула тэрыторыю Беларусі і каб неадкладна пакінулі памежную зону мігранты, сабраныя там беларускімі службамі", — прыводзіць інфармагенцтва PAP словы міністра.

Як распавядала Еўрарадыё, 28 жніўня адбылася сумесная нарада міністраў унутраных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Яны абмяркоўвалі сітуацыю на мяжы з Беларуссю і прынялі рашэнне, пры якіх умовах гэтыя межы будуць цалкам перакрытыя.

Аднак Камінскі дадаў, што будуць распрацоўвацца "такія механізмы, такія каналы, каб кожны, каму пагражаюць рэпрэсіі ў Беларусі ў сітуацыі, калі ўсе памежныя пераходы зачыненыя, мог бяспечна дабрацца да нашых краін".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі