Польшча істотна скараціла выдачу віз замежнікам

24/06/2024 - 07:43

Віза / immigranthouse.com

Польшча сёлета прыкметна скараціла колькасць віз, выдадзеных замежнікам. Аб гэтым піша Rzeczpospolita са спасылкай на дадзеныя польскага МЗС.

У гэтым годзе ў перыяд з 1 студзеня да 14 чэрвеня было выдадзена 98211 працоўных віз, у асноўным беларусам (32 233), украінцам (47 257) і грузінам (3659). Для параўнання: годам раней такіх візаў было выдадзена 284 786. Асноўнымі атрымальнікамі былі грамадзяне Беларусі (114 598), Украіны (107 354) і Турцыі (8257).

Скарацілася і выдача гуманітарных віз, якія атрымліваюць у тым ліку і беларусы. У мінулым годзе іх выдалі 4539, а ў гэтым годзе пакуль толькі 542. Паменшылася і колькасць шэнгенскіх турыстычных віз  – з 105223 за ўвесь мінулы год да 40316 за першае паўгоддзе гэтага года.

Нагадаем, у студзені стала вядома, што Польшча спыняе праграму Poland. Business Harbour (РВН). Па ёй візы маглі атрымаць ІТ-спецыялісты. За час дзеяння праграмы Польшча выдала больш за 93 тысячы такіх віз. Але з верасня 2020 года па 20 лістапада 2023 года, па дадзеных пагранслужбы, у краіну па іх уехала толькі крыху больш за 13 тысяч чалавек, гэта значыць каля 15% атрымальнікаў. Большая частка тых, хто прыехаў па візах “PBH” – 12608 чалавек – гэта грамадзяне Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі