Плыўчыха Аліна Змушка на Алімпіядзе выступіць у фінале на стометроўцы брасам

29/07/2024 - 06:33

Аліна Змушка / t.me/olympicteamby/

Увечары ў панядзелак плыўчыха Аліна Змушка на Алімпіядзе выступіць у фінале на стометроўцы брасам. Напярэдадні ў 1/2 фіналу беларуска паказала ў першым паўфінале другі вынік (1 хвіліна 05,93 секунды). Агулам яна была 5-й сярод 16 удзельніц.

Змушка — першая прэтэндэнтка на медалі сёлетняй Алімпіяды для Беларусі (хаця і выступае ў статусе нейтральнай спартсменкі).

29 ліпеня на Алімпійскіх гульнях стартуе яшчэ адна беларуская плыўчыха — Анастасія Шкурдай. Яна выйдзе ў кваліфікацыі на дыстанцыю 100 метраў на спіне.

t.me/olympicteamby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі