Пінскі лекар не паехаў на "Усебеларускі народны сход"

11/02/2021 - 05:55

Пінскі доктар Мікалай Целяціцкі, абраны дэлегатам "Усебеларускага народнага сходу", не паехаў не мерапрыемства, піша "Медиа-Полесье".

Дэлегаты ад Піншчыны адправіліся ў Мінск 10 лютага. Калона аўтобусаў рухалася ў суправаджэнні аўтамабіляў ДАІ і хуткай дапамогі.

Мікалая Целяціцкага абралі дэлегатам ад раённага Савета дэпутатаў. Каментуючы сітуацыю, доктар напісаў у Фэйсбуку: "Майго меркавання ніхто не пытаўся".

У размове з журналістам Целяціцкі сказаў, што адмовіўся ад удзелу ў сходзе праз сямейныя абставіны.

"Усебеларускі народны сход" пройдзе ў Мінску 11-12 люта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі