Першае інтэрв'ю пасля вызвалення Насця Рыбка дала беларускаму сайту

24/01/2019 - 12:02

Першае эксклюзіўнае інтэрв'ю пасля вызвалення Насця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) дала беларускаму сайту mogilev.online. Як вядома, сама дзяўчына — ураджэнка Бабруйска. 

На прэс-канферэнцыю ў Маскве 23 студзеня бабруйчанка не прыйшла. У сацсетках яна патлумачыла, што прыхварэла. 

"Як я сябе адчуваю на волі? Вельмі няпроста. Я як дзікая. Хаджу па вуліцах, гляджу на людзей — і мяне не пакідае адчуванне нейкай нерэальнасці таго, што адбываецца. Спачатку я не верыла, што мяне пасадзілі — цяпер мне не верыцца, што я на волі. Не ведаю, колькі мне часу спатрэбіцца, каб адаптавацца і вярнуцца ў нармальнае грамадства. На мяне ўсе глядзяць, мяне ўсе ведаюць. Мне ад гэтага нязручна — дах едзе", — распавяла дзяўчына.

Насця Рыбка і яшчэ некалькі чалавек былі асуджаныя ў Таіландзе. Потым іх дэпартавалі: усіх у Расію, Вашукевіч — у Беларусь. Аднак у маскоўскім аэрапорце іх усіх затрымалі: яны фігуранты крымінальнай справы аб уцягванні ў занятак прастытуцыяй. У аўторак, 22 студзеня, Насцю Рыбку і астатніх вызвалілі з-пад варты — пад абавязальніцтва аб яўцы. 

У інтэрв'ю журналістам дзяўчына кажа, што маскоўская турма ў параўнанні з таіландскай — як пяцізоркавы гатэль. 

"У таіландскай турме быў проста звяздзец. Горш за гэта няма нічога — гэта чысцец. Тут у людзей ёсць нейкія правы, нейкія магчымасці нешта даказаць. А там цябе закрываюць — і ты ніхто, ты дзярмо. Для многіх там ты "франк" — гэта такая грэблівая нацыяналістычная мянушку. Спалі на падлозе, ежу давалі такую —​- напэўна, свіней лепш кормяць. Маральна цяжка — іншая мова, іншы менталітэт, іншая культура. Мы там проста выжывалі", — апісвае Насця Рыбка. Па яе словах, з тайскай турмы можна маляваць пекла. 

Дзяўчына распавяла, што ў турме іх наведваў толькі расійскі консул: "Калі б не расійскі консул, мы б там здохлі".

Беларускай амбасады ў Таіландзе няма. Беларускі амбасадар у В'етнаме з'яўляецца дыпламатычным прадстаўніком краіны і ў Таіландзе — па сумяшчальніцтве. 

Насця Рыбка паведаміла журналістам, што на бліжэйшы час не мае ніякіх асаблівых планаў. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 24.01:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі