Пенсіянер з ледасекам, якога шукаюць у Мінску, падазраецца ў забойстве

12/01/2017 - 07:11

Пенсіянер з ледасекам, якога шукаюць у Мінску, падазраецца ў забойстве. Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

Сталічная міліцыя напярэдадні распаўсюдзіла фотаздымкі 78-гадовага Яўгена Калеснікава, ураджэнца Кыргызстана, жыхара Мінска. Вядома, што забойства здзейснена ў Заводскім раёне. Праваахоўнікі падазраюць, што мужчына пакутуе на псіхічныя захворванні. Ён схільны да агрэсіі, можа мець пры сабе альпінісцкі рыштунак, у тым ліку і ледасекі. Таксама ў пенсіянера быў шэры кот.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі