Павел Бурба сышоў з хакейнага мінскага “Дынама”

18/04/2017 - 17:46

Першы намеснік генеральнага дырэктара хакейнага клуба “Дынама-Мінск” Павел Бурба сышоў са сваёй пасады. Выконваючым абавязкі першага намесніка гендырэктара прызначаны Сяргей Апімах. Намеснікам гендырэктара па эканамічных пытаннях стаў Дзмітрый Нагайчанка, які раней узначальваў філіял дынамаўцаў у Маладзечна. Пра гэта паведамляе прэс-служба хакейнага клуба.

Па словах генеральнага дырэктара Анатоля Курыльца, Бурбе прапаноўвалі ў клубе іншую пасаду, але ён адмовіўся. Што да Апімаха, дык ён ужо даўно працуе ў ХК “Дынама-Мінск”, хаця “ніколі не быў на першых ролях”. Аднак “накапіў вялікі вопыт… выконваў вялікі аб’ём працы, не заўважны шырокай публіцы”. Курылец падкрэсліў, што ў кола абавязкаў Сяргея Апімаха “будуць уваходзіць спартыўныя пытанні, фармаванне каманды на наступны сезон”. “Ён павінен будзе аказаць кваліфікаваную дапамогу трэнерскаму штабу ў падборы гульцоў”, — кажа гендырэктар дынамаўскага клуба.

Сяргей Апімах. Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі