Паўночная Карэя пагражае ракетным ударам па базе ЗША на востраве Гуам

09/08/2017 - 06:40

Паўночная Карэя заявіла пра магчымасць ракетнага ўдару па ваенных аб'ектах ЗША на востраве Гуам у заходняй частцы Ціхага акіяна. Гэта адказ на абяцанне Дональда Трампа абрынуць на КНДР "агонь і лютасць", калі іх дзеянні будуць пагражаць Штатам, перадае Бі-Бі-Сі

Вайскоўцы КНДР вывучаюць план нападу з ужываннем ракет сярэдняй дальнасці "Хвасон-12". Пра гэта гаворыцца ў заяве Пхеньяна, якую распаўсюдзіла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК). Прывесці план у дзеянне паўночнакарэйскія вайскоўцы абяцаюць, "як толькі лідар Кім Чэн Ын прыме рашэнне".

На востраве Гуам у Ціхім акіяне размяшчаюцца амерыканская авіябаза Андэрсан і ваенна-марская база АПРА-Харбар.

Пагроза Трампа пра "агонь і лютасць" прагучала пасля паведамленняў, што КНДР зрабіла ядзерную боегалоўку, прыдатную для ўсталявання на ракеты, якія ёсць у Паўночнай Карэі. 

Некалькі дзён таму Савет бяспекі ААН з ініцыятывы ЗША аднагалосна ўзмацніў санкцыі супраць КНДР. Гэта адбылося пасля запуску Пхеньянам у ліпені міжкантынентальных балістычных ракет.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі