Паўлу Вінаградаву пасля 15 сутак арышту дадалі яшчэ 30

20/07/2021 - 16:27

Паўлу Вінаградаву пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту дадалі яшчэ 30 сутак. Ён застаецца за кратамі. Пра гэта ў Facebook напісала жонка актывіста Святлана Вінаградава.

Пра затрыманне ў Беразіно былога палітвязня Паўла Вінаградава стала вядома 5 ліпеня. Пратакол склалі па факце "парушэння парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Суд адбыўся 7 ліпеня. За пост у Facebook, у якім Вінаградаў напісаў, што не верыць у перспектыву пратэстаў на 9 траўня, ён атрымаў 15 сутак. Суд палічыў, што насамрэч гэта быў "заклік да ўдзелу".

30 сутак Павел Вінаградаў атрымаў па тым жа артыкуле. Яму пагражае крымінальная справа — праводзіцца праверка на наяўнасць "прыкмет крымінальнага злачынства" ў тым самым пасце. А Святлану Вінаградаву выклікалі ў ДФР у Барысаў у якасці сведкі па нейкай іншай справе.

Яшчэ ў 2014-м Вінаградаў казаў Еўрарадыё, што з’ехаць з Беларусі — значыць здацца, лепш сядзець на сутках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі