Пасля спробы перавароту флот Турцыі недалічыўся 14 караблёў

19/07/2016 - 09:51

Пасля спробы перавароту ВМФ Турцыі недалічыўся чатырнаццаці ваенных караблёў, піша РБК са спасылкай на The Times. Паведамляецца таксама, што на сувязь з 16 ліпеня не выходзіць камандуючы флотам Вейсель Кезеле. Застаецца невядомым, ці знаходзіцца ён у закладніках у мяцежнікаў або сам быў адным з лідараў перавароту.

Да спробы перавароту адсутныя караблі лічыліся на ваеннай службе ў Эгейскім і Чорным марах. На цяперашні момант яны не вярнуліся ў порт. Выказваецца здагадка, што некаторыя караблі могуць накіроўвацца ў порты Грэцыі. Раней паведамлялася, што пасля спробы перавароту 16 ліпеня восем турэцкіх афіцэраў прыляцелі ў Грэцыю на верталёце і папрасілі прытулку.

Турэцкія СМІ пісалі, што прыхільнікі перавароту падманам запрасілі на карабель адмірала Кезеле, паведаміўшы яму пра тэракт. Турэцкі ўрад не каментуе інцыдэнт з камандуючым флотам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі