Пасля Пакістана Лукашэнка паляцеў ва Узбекістан

06/10/2016 - 14:58

Пасля Пакістана Аляксандр Лукашэнка адправіўся з працоўным візітам ва Узбекістан. Як паведамляе яго прэс-служба, самалёт кіраўніка Беларусі ўжо прызямліўся ў аэрапорце Самарканда. Каля трапа яго сустрэў прэм'ер-міністр краіны Шаўкат Мірзіёеў, выканаўца абавязкаў прэзідэнта краіны.

Лукашэнка наведаў могілкі "Хазрат Хізры", дзе ўсклаў кветкі на магілу папярэдняга кіраўніка Узбекістана Іслама Карымава. Потым прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць першага прэзідэнта краіны. Іслам Карымаў памёр 2 верасня на 79-м годзе жыцця. Узбекістанам ён кіраваў 26 гадоў — яшчэ з савецкага часу.  

Паведамляецца, што Мірзіёеў распавёў Лукашэнку пра гісторыю могілак "Хазрат Хізры" і мемарыяльнага комплексу Шахі Зінда. Потым беларускі кіраўнік накіраваўся ў Палац форумаў: там ён усклаў вянок да фатаграфіі Іслама Карымава. Тамсама Лукашэнка сустрэўся і паразмаўляў з удавой памерлага прэзідэнта Таццянай Карымавай. Беларускі кіраўнік выказаў ёй свае спачуванні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі