Пасля гібелі рабочага ў шахце "Беларуськалія" распачалі крымінальную справу

03/11/2015 - 07:21

Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Трагічнае здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў панядзелак, 2 лістапада. На глыбіні 420 метраў выконваліся работы па ўмацаванню горнай выпрацоўкі. Раптоўна адбылося ўзмоцненае вылучэнне метану, канцэнтрацыя яго пароў у паветры склала больш за 10% (дапушчальная норма — 1%).

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, паводле папярэдняй інфармацыі, адбыўся выбух метану, загінуў мужчына, які працаваў крапільшчыкам 5-га падземнага горнага ўчастка 3-га рудаўпраўлення прадпрыемства. На месцы працягвае працаваць следчая група, вывучаецца дакументацыя, прызначаныя экспертызы. Высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія прывялі да трагедыі.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі