Пасля атакі беспілотнікаў у расійскім Туапсэ загарэлася нафтабаза

28/02/2023 - 07:46
Пажар на нафтабазе ў Туапсэ / @bazabazon

Гэтай ноччу пажарныя змагаліся з агнём на нафтабазе "Раснафты" ў горадзе Туапсэ ў Краснадарскім краі Расіі. Пажар узнік пасля атакі беспілотнікаў. Расійскія крыніцы паведамляюць, што беспілотнікі трапілі ў бойлерную, якая знаходзіцца за 100 метраў ад нафтасховішчы.

Пажар хутка патушылі. Само нафтасховішча, паводле папярэдніх звестак, не пацярпела. Але пасля выбуху засталіся дзве варонкі глыбінёй паўтара метра.

Расійскія рэсурсы сцвярджаюць, што ратавальнікі хутка справіліся з агнём / @bazabazon

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі