Смяротнае здарэнне адбылося ў ноч на 6 жніўня на чыгунцы: загінуў 42-гадовы грамадзянін Расіі, паведамляе tut.by.
Цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа Гомель — Брэст збіў мужчыну на перагоне Ясельда — Пінск у 2.39 ночы.
Ураджэнец Кіраўскай вобласці Расіі сядзеў на рэйках і не рэагаваў на гукавы сігнал. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.