Партыя БНФ хоча вылучыць болей за 70 кандыдатаў у дэпутаты

16/07/2016 - 10:57

Палітычная камісія Партыі БНФ зацвердзіла спіс сябраў арганізацыі, якія будуць прапанаваныя для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У спіс уключана 71 асоба, яшчэ траіх рэкамендавалі ўмоўна і пытанне аб іх вылучэнні разгледзяць асобна.

Як паведаміў БелаПАН старшыня партыі Аляксей Янукевіч, арганізацыя ўпершыню вылучае такую вялікую колькасць кандыдатаў і пераважная большасць іх прапанаваная абласнымі арганізацыямі. Сам палітык плануе балатавацца ў Аўтазаводскай выбарчай акрузе № 92 Мінска.

23 ліпеня адбудзецца пазачарговы XVII з’езд Партыі БНФ па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Апроч гэтага пытання будуць разглядаць палітычную сітуацыю і ўмовы вядзення выбарчай кампаніі, а таксама зацвердзяць палітычную праграму кандыдата ад Партыі БНФ.


 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі