Парашэнка позна ўвечары патэлефанаваў Лукашэнку

23/03/2017 - 22:12

Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што размова была прысвечаная развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнню кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў, ўзаемадзеянню на міжнародных пляцоўках, а таксама міратворчаму працэсу ва Украіне і спрыянню Беларусі для хутчэйшага вырашэння канфлікту.

Прэс-служба Парашэнкі паведамляе, што тэмай размовы сталі перспектывы развіцця двухбаковых адносінаў, рэалізацыя дамоўленасцяў па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Таксама кіраўнікі дзяржаў дамовіліся актывізаваць двухбаковы палітычны дыялог, а Аляксандр Лукашэнка павітаў прызначэнне пасла Украіны ў Беларусі., full_html

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі