Парашэнка папрасіў Трампа перадаць паведамленне "містэру Пуціну" (відэа)

28/11/2018 - 07:22

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка папрасіў амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа перадаць паведамленне расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. "Калі ласка, выбірайцеся з Украіны, містэр Пуцін", — такія словы Парашэнкі прагучалі ў эфіры тэлеканала NBC.

Як вядома, пасля захопу расіянамі трох украінскіх караблёў з маракамі ў Керчанскім праліве Парашэнка даслаў у Маскву запыт на размову з Пуціным, але яго праігнаравалі. Украінскаму прэзідэнту давялося звязвацца з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, каб яна скантактавалася з Крамлём. Трамп збіраўся сустрэцца з расійскім прэзідэнтам падчас саміта G20 у Аргентыне (ён адкрыецца 30 лістапада). Аднак прэзідэнт ЗША дапускае, што з-за інцыдэнта ў Керчанскім праліве сустрэчу можа адмяніць. У такім выпадку Уладзімір Пуцін пасланне не атрымае.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі