Памёр знакаміты амерыканскі драматург Эдвард Олбі

17/09/2016 - 07:28

Памёр знакаміты амерыканскі драматург Эдвард Олбі. Яго не стала ва ўзросце 88 гадоў пасля непрацяглай хваробы. Тэлеканал CNN адзначае, што Олбі памёр у сваім доме ў штаце Нью-Ёрк.

Драматург з'яўляецца адным з самых вядомых прадстаўнікоў "тэатра абсурда". У сваіх п'есах праз нематываваныя сутыкненні персанажаў і натуралістычныя сцэнічныя эфекты Эдвард Олбі перадаваў "бессэнсоўнасць сучаснага жыцця". Самыя вядомыя яго творы — "Хто баіцца Вірджыніі Вульф?", "Марскі пейзаж", "Няўстойлівая раўнавага", "Што здарылася ў заапарку" (агулам ён напісаў каля 30 п'есаў). Олбі атрымаў тры Пулітцэраўскія прэміі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі