Памёр выдавец легендарнай газеты “Свабода” Павел Жук

15/02/2022 - 07:36

Памёр вядомы беларускі журналіст, выдавец легендарнай газеты “Свабода” Павел Жук. Яму было 65 гадоў, паведамляе baj.by.

Жук нарадзіўся ў Баранавічах. Скончыў факультэт фізікі БДУ (у 1978-м), аспірантуру пры Інстытуце фізікі АН Беларусі (у 1984-м), працаваў навуковым супрацоўнікам у Акадэміі навук. З 1989 года ўдзельнічаў у выданні нелегальных выданняў, у тым ліку "Навінаў БНФ". Газета "Свабода" была заснавана ў 1990-м як самвыдат, але пасля легалізавалася і ў незалежнай Беларусі была папулярным апазіцыйным выданнем з вялікім накладам. Пасля яе закрыцця ў канцы 1997-га Павел Жук у 1998-1999 гадах выдаваў газету "Навіны".

"Мэта ў нас ва ўсіх адна — гэта незалежная дэмакратычная Беларусь", — казаў Жук у адным з апошніх сваіх інтэрв'ю.

Еўрарадыё выказвае спачуванні родным і блізкім Паўла Жука.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі