Памёр вядомы французскі акцёр Жан Рашфор

09/10/2017 - 14:01

У Парыжы ў ноч з нядзелі на панядзелак ва ўзросце 87 гадоў памёр вядомы французскі акцёр Жан Рашфор. Са жніўня ён знаходзіўся ў бальніцы, піша Le Monde. За сваю кар’еру ён выканаў паўтары сотні роляў у тэатры і кіно. Здымаўся ў такіх фільмах, як “Анжаліка, маркіза анёлаў”, “Фанфан-цюльпан”, “Чалавек з цягніка” ды іншых. Рашфор быў уганараваны французскай кінапрэміяй “Сэзар”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі