Памёр сусветна вядомы палітолаг Збігнеў Бжэзінскі

27/05/2017 - 08:36

Памёр сусветна вядомы палітолаг Збігнеў Бжэзінскі, якога называюць “ветэранам амерыканскай знешняй палітыкі”. Ён пайшоў з жыцця 26 траўня ва ўзросце 89 гадоў.

Збігнеў Бжэзінскі нарадзіўся ў 1928 годзе ў Варшаве ў сям'і польскіх дыпламатаў, а ў 1950-я гады стаў грамадзянінам Злучаных Штатаў, дзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт і зрабіў яскравую палітычную кар'еру.

Бжэзінскі быў адным з заснавальнікаў трохбаковай камісіі, яе дырэктарам у 1973–1976 гадах. У адміністрацыі Джымі Картэра, у 1977-1981 гадах, Бжэзінскі займаў пасаду дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Ён быў адным з ідэолагаў барацьбы з савецкай экспансіяй у Еўропе, у Аўганістане і іншых краінах, актыўным прыхільнікам умацавання Атлантычнай салідарнасці.

У 1981 годзе Збігнеў Бжэзінскі атрымаў Прэзідэнцкі медаль Свабоды — адну з найвышэйшых узнагародаў ЗША для цывільных.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі