Памёр старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі

22/09/2018 - 10:43

Памёр старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі. Як паведамляе Прессбол, прычынай смерці стала працяглая хвароба. Капскаму было 52 гады.

Анатоль Капскі быў нязменным кіраўніком клуба з 1996 года, калі яго вырашылі адрадзіць. З ім клуб вельмі хутка заняў трывалыя пазіцыі ў чэмпіянаце краіны і прабіўся ў Еўракубкі. БАТЭ 14 разоў выйграваў залатыя медалі чэмпіянату Беларусі і ў апошнія 12 гадоў запар застаецца лідарам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі