Памёр першы міністр аховы здароўя незалежнай Рэспублікі Беларусь

19/01/2018 - 10:14

Памёр першы міністр аховы здароўя незалежнай Рэспублікі Беларусь Уладзімір Улашчык. Яго не стала 17 студзеня. Улашчыку было 74 гады.

Уладзімір Улашчык узначальваў міністэрства аховы здароўя ў 1986-1993 гадах, пачынаючы з савецкіх часоў. Прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук адзначае, што Улашчык быў міністрам “у найцяжэйшых умовах эканамічнага крызісу і наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС” і яму ўдалося “забяспечыць годнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва”.

Улашчык — акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі, аўтар больш за 600 навуковых прац. У 2005-2010 гадах ён быў дырэктарам Інстытута фізіялогіі, а пасля начальнікам яго аддзела і галоўным навуковым супрацоўнікам.

БЕЛТА паведамляе, што развітанне з Уладзімірам Улашчыкам пачнецца ў 11.00 у суботу, 20 студзеня, у Вялікай канферэнц-зале Нацыянальнай Акадэміі навук. Грамадзянская паніхіда прызначана на 12.00.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі