Памёр легендарны беларускі барэц Аляксандр Мядзведзь

02/09/2024 - 08:58

Аляксандр Мядзведзь / minsknews.by

Не стала легендарнага беларускага барца Аляксандра Мядзведзя. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Мядзведзь тройчы выйграваў Алімпійскія гульні: у 1964 годзе ў Токіа, у 1968 годзе ў Мехіка і ў 1972 годзе ў Мюнхене. Прычым ён атрымаў перамогі ў трох розных вагавых катэгорыях (паўцяжкай, цяжкай і абсалютнай). Мядзведзь сем разоў станавіўся чэмпіёнам свету і тры разы чэмпіёнам Еўропы.

Пасля завяршэння спартовай кар'еры працаваў дацэнтам у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, быў трэнерам па барацьбе і загадчыкам кафедры спорту. Пасля распаду СССР стаў віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі і трэнерам алімпійскай зборнай краіны па вольнай барацьбе. У 2001 годзе прызнаны лепшым спартсменам Беларусі XX стагоддзя. У 2004 годзе на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Афінах нёс сцяг краіны.

У 2005 годзе быў прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі спорту і ўведзены ў Залу спартовай славы барацьбы. Пасля фальсіфікацыі выбараў і падаўлення пратэстаў 2020 года падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў, якія падтрымалі Лукашэнку. 16 верасня Аляксандру Мядзведзю магло споўніцца 87 гадоў.

Развітанне з Мядзведзем адбудзецца 4 верасня ў мінскім Палацы спорту з 10:00 да 15:00.

Аляксандр Мядзведзь тройчы станавіўся алімпійскім чэмпіёнам
Леанід Кітоў і Аляксандр Мядзведзь / РИА Новости
Некалькі гадоў таму ў Мінску адзначалі юбілей Мядзведзя / rf-rb.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі