Памёр генеральны консул Беларусі ў Стамбуле

17/11/2017 - 15:51

17 лістапада памёр генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Уладзімір Мірановіч, інфармуе сайт генконсульства. Яму быў 61 год.

Мірановіч — ураджэнец Браслава. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, кандыдат тэхнічных навук. Працаваў у Мінэканомікі, пасля — у апараце Саўміна. З 1996-га — на дыпламатычнай працы. На пасадзе генконсула Беларусі ў Стамбуле працаваў з 2016 года.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі