Памёр акцёр, які першым сыграў ролю Гадзілы

08/08/2017 - 08:17

Памёр японскі акцёр, які першым сыграў ролю Гадзілы. Харуа Накадзіма было 88 гадоў. Прычынай смерці называецца запаленне лёгкіх. Знакаміты фільм з яго ўдзелам выйшаў у далёкім 1954 годзе. У ім Накадзіма быў у вельмі нязручным і цяжкім касцюме монстра.

Гадзіла — гэта прыдуманы гіганцкі монстр-мутант. Пра яго былі знятыя дзясяткі мастацкіх фільмаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі