АМАПаўцы вядуць затрыманага чалавека / УУС Мінаблвыканкама
Значная частка памілаваных да 3 ліпеня адбывала пакаранне ў выглядзе так званай "хатняй хіміі" — абмежавання волі без ізаляцыі. У многіх тэрміны гэтага пакарання ўжо падыходзілі да завяршэння, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Нагадаем, што ў рамках памілавання, прымеркаванага да Дня Незалежнасці 3 ліпеня, былі вызвалены 32 чалавекі. Паводле звестак праваабаронцаў, 28 з іх раней былі асуджаныя па справах, якія ўлады адносяць да "экстрэмісцкіх".
Дзяржаўныя СМІ заяўляюць, што ўсе вызваленыя прызналі віну і падалі хадайніцтвы аб памілаванні. Імёны памілаваных афіцыйна не раскрываюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут