Памежны камітэт не пацвярджае, што Украіна перадасць Беларусі спрэчныя тэрыторыі

12/07/2018 - 10:52

Дзяржаўны памежны камітэт не пацвярджае інфармацыю пра перадачу Украінай Беларусі некалькіх дзясяткаў гектараў спрэчнай тэрыторыі ў раёне Жыроўскага канала.

ДПК па даным пытанні інфармацыю не пацвярджае. Магчыма, потым ад нас з’явіцца [больш грунтоўны] каментарый, — распавядаюць Еўрарадыё ў прэс-службе ведамства. — Пакуль мы вывучаем тое, што там [ва ўкраінскіх СМІ. — Еўрарадыё] напісана. І пацвердзіць гэтую навіну мы не можам”.

Прадметам спрэчкі паміж Беларуссю і Украінай з’яўляюцца тэрыторыі ў раёне ўкраінскіх вёсак Ветлы, Мукошын і Горкі на Валыні. Мясцовыя жыхары ўжо два гады перашкаджаюць пераносу мяжы на тым участку. Але ўчора з’явіліся паведамленні, што дзве краіны знайшлі кампраміс у справе дэмаркацыі беларуска-украінскай мяжы, якая адстае ад папярэдніх планаў.

 

Украінскі бок сцвярджае, што перадача робіцца на парытэтных умовах. Нібыта, адбудзецца "раўназначны абмен".

Ужо паставілі дэмаркацыйныя знакі. Камісія адказала, што ўсё адбываецца ў межах заканадаўства і ніякага захопу тэрыторыі няма”, — пракаментаваў радыё “Свабода” сакратар Ветлаўскай сельскай рады Уладзімір Дышко.

Паведамлялася таксама, што Беларусі перададуць участкі зямлі са складу Жытомірскай вобласці (у склад Лельчыцкага і Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці). Украінскі бок сцвярджае, што гэта робіцца на парытэтных умовах. Нібыта, адбудзецца "раўназначны абмен".

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі